У Вялейцы зьявіліся штучныя пальмы, жоўтыя, салатавыя і чырвоныя. На пляцы, побач з помнікам Леніну, насупраць банку і гарвыканкаму, а яшчэ каля заводу «Буддэталі». Уначы яны асьвятляюць горад, як ліхтары.

Гэтая падзея, асабліва на фоне недалёкага Новага году, выклікае ў людзей бурную рэакцыю. Хто кажа, што такія пальмы звычайна красуюццца каля казіно, а не на пляцы, хто згадвае пра малпаў, для якіх іх паставілі. Сапраўды, какосы пад сьнегам — гэта незвычайна. Па горадзе лятаюць здагадкі, колькі гэта каштавала, і… калі ж да нас прыедзе прэзыдэнт. Калі згадаць, што ўсім, хто жыве ўздоўж галоўных дарог, паставілі новыя платы, а бальконы некаторых шматпавярховікаў пафарбавалі чырвоным і зялёным колерам…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?