Для пажылых людзей страта здольнасці адрозніваць пахі з'яўляецца моцным прагнастычным фактарам смерці.

Так сцвярджаюць амерыканскія навукоўцы ў сваіх высновах, апублікаваных у часопісе PLoS One. Паводле іх дадзеных, за 5 гадоў памерла 39% удзельнікаў даследавання з тых, хто не прайшоў найпросты тэст на пахі. Сярод тых, якія выявілі здаровы нюх, гэты паказчык склаў усяго 10%.

У 2005-2006 гадах дактары далі 3005 пажылым амерыканцам (агульнанацыянальная выбарка, узрост 57-85 гадоў) тэст на распазнаванне пяці звычайных пахаў (мяты, рыбы, апельсіна, ружы і скуры). Большасць рэспандэнтаў (78%) правільна вызначыла 4-5 пахаў, 20% — 2-3, 3,5% — адзін ці ніводнага.

Праз 5 гадоў навукоўцы вярнуліся да людзей, што прайшлі тэст. Да таго часу памерла 430 чалавек — 12,5% ад першапачатковай выбаркі. З папраўкай на дэмаграфічныя фактары (узрост, пол, раса, узровень адукацыі і даходаў, агульны стан здароўя) смяротнасць сярод асобаў з аслабленым нюхам (на 2005-2006 гады) аказалася істотна вышэйшай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?