Урад Расіі даручыў Мінфіну падпісаць пратакол аб выдзяленні Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту ў аб'ёме да 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС.

Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні кабінета міністраў, апублікаваным на партале прававой інфармацыі.

Згодна з дакументам, Мінфін і МЗС Расіі павінны будуць правесці перамовы з беларускім бокам і па дасягненні дамоўленасцей падпісаць адпаведны пратакол ад імя ўрада.

Сродкі будуць выдаткаваныя на фінансаванне 90% кошту кантракта будаўніцтва двухблочнай АЭС.

Работы па ўзвядзенні першага блока АЭС павінны завяршыцца ў 2017 годзе, па другім — у 2019 годзе. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2017—2018 гады, другога — у 2020 годзе. Генеральным падрадчыкам выступіць расійскі «Атамбудэкспарт», заказчыкам — ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі».

Дамова аб прадастаўленні Беларусі крэдыту для фінансавання авансавых плацяжоў па генкантракт на збудаванне Беларускай АЭС была падпісана урадам Беларусі, Знешэканамбанкам і Белзнешэканомбанкам ў сярэдзіне мая. Рашэнне аб адкрыцці Беларусі крэдытнай лініі да 500 мільёнаў даляраў тэрмінам да 8 гадоў было прынята назіральным саветам Знешэканамбанка 19 снежня 2013 года.

Беларусь звярнулася да Расіі з прапановай аб пабудове АЭС у Астравецкім раёне яшчэ ў 2009 годзе. У маі бакі падпісалі адпаведнае міжурадавае пагадненне, а вясной 2011 года - пагадненне аб супрацоўніцтве. Станцыя будзе магутнасцю 2,4 гігаваты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?