Пошук сямігадовай Ірыны Кужэльнай, якая знікла 23 лістапада ў Лагойскім раёне, працягваецца. Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама Дзмітрый Крукаў, па гэтай справе праводзяцца пошукавыя і аператыўна‑вышуковыя мерапрыемствы.

Акрамя таго, паводле слоў Д.Крукава, увага следства цяпер засяроджана на канкрэтных грамадзянах, жыхарах Лагойскага раёна, якія па розных прычынах знаходзяцца ў полі зроку міліцыі. У прыватнасці, размова ідзе пра судзімых грамадзян, пра тых, хто знаходзіцца на ўліку ў медыцынскіх установах у сувязі з псіхічнымі захворваннямі.

Д.Крукаў таксама паведаміў, што многія грамадзяне, якія маюць дачныя ўчасткі ў раёне Беларучаў, адгукнуліся на просьбу міліцыі, прыязджалі ў садаводствы, абследавалі свае прыватныя ўладанні і тэрыторыю. Аднак, як зазначыў прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама, інфармацыі, якая магла б дапамагчы вышуку вучаніцы другога класа Беларуцкай сярэдняй школы, пакуль няма.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0