Амерыканскі вайскова-прамысловы гігант Boeing нядаўна паведаміў, што ягоны высокаэнэргетычны лазерны мабільны дэманстратар (HEL MD) паспяхова збіў больш за 150 самалётаў-дронаў, ракетаў і іншых мішэняў падчас выпрабаванняў.

Лазерная гармата Boeing на выпрабаваннях.

Лазерная гармата Boeing на выпрабаваннях.

Згодна з інфармацыяй кампаніі, лазерны комплекс здольны надзейна «адсочваць і весці агонь па розных цэлях у розных умовах надвор'я».

Апошняя дэманстрацыя лазера, усталяванага на ваенным транспарце, адбылася на базе Эглін Вайскова-паветраных сілаў ЗША у штаце Флорыда, паведаміў boeing.com.

Комплекс HEL MD.

Комплекс HEL MD.

Чакаецца, што падобныя высокаэнергетычныя лазерныя комплексы хутка змогуць стаць часткай сістэм узбраення арміі, прычым будуць танней за ракеты. 

HEL MD прапануе «значна ніжэйшы кошт аднаго стрэлу»,

сказаў у заяве дырэктар праграмы Дэйв Дзі Янг.

Кампанія таксама працуе над стварэннем перанаснога баявога лазера для пяхоты. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?