Спецыяльныя шахты, куды будзе скідацца снег, створаць на базе каналізацыйных калектараў «Мінскводаканала». Там снег будзе растоплівацца з дапамогай каналізацыйных вод, а талая вада — ачышчацца.

Пра гэта 4 кастрычніка на пасяджэнні Мінгарвыканкама паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

У горадзе вызначаны тры пункты, дзе будуць арганізаваныя снегаплавільная комплексы, — у месцах, далёкіх ад жылля і адміністрацыйных будынкаў. Плануецца вызначыць яшчэ каля 10 пляцовак для стварэння шахт, каб праз 3—4 гады на тэрыторыі горада засталіся адзінкавыя снежныя палігоны.

«Пляцоўкі для складавання снегу падбіраць з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. Неабходна забяспечыць, каб 80% снегу, які вывозіцца з вуліц сталіцы, растопліваць пры дапамозе калектараў», — падкрэсліў мэр Мінска Мікалай Ладуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?