Пра гэта паведамляе прэс-служба старшыні Луганскай абласной дзяржадміністрацыі Генадзя Маскаля.
«У 10.00 4 кастрычніка пачаўся мінамётны абстрэл апорнага пункта 92-й брыгады Узброеных сіл Украіны каля вёскі Арцём блізу горада Шчасце. А ў 11.15 і 13.10 - мінамётны абстрэл моста каля Шчасця. Параненыя 9 грамадзянскіх асоб і адзін вайсковец 92-й брыгады », - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама 4 кастрычніка баевікі так званага «войска Данскога» здзейснілі мінамётныя абстрэлы пастоў Нацгвардыі ў раёне сяла Бахмутка, абстралялі з боку Першамайска з сістэмы залпавага агню «Град» блокпост батальёна міліцыі «Луганск-1» у раёне сяла Бабровая. У выніку параненыя 2 супрацоўніка міліцыі.
Акрамя гэтага, паводле інфармацыі мясцовых жыхароў з тэрыторыі «ЛНР», у раён Мілерава Растоўскай вобласці (Расія) каля мяжы з Украінай прыбылі 100 вайскоўцаў ГРУ РФ у форменнай вопратцы са зброяй і поўнай экіпіроўкай, якія раней дыслакаваліся ў Паўднёвай Асеціі.