Расійскі музыка, лідар гурту «Ленінград» паскардзіўся на дэвальвацыю патрыятызму.
Чарговы філасофскі пост Сяргей Шнураў размясціў на сваёй старонцы ў Instagram.
«На маіх вачах за кароткі перыяд адбылася страшная дэвальвацыя паняцця патрыятызм. Патрыятызм стаў як спартовы касцюм - «прадметам» масавай культуры, які, як і спартыўны касцюм, карыстаюцца не па прызначэнні. Сімволіка ператварылася ў сутнасць і сэнс. Абалонка стала зместам. Крыкі «Расея наперад!». Як рамізнікі раней падганялі коней, так і мы - свістам і вокрыкамі прымушаем імчацца краіну ў невядомае. «Расея наперад!». Хто гучней крычыць - той большы «патрыёт», - піша Сяргей Шнураў.