Agencja Gazeta

Agencja Gazeta

Пра смерць 36-гадовай Ганны Пшыбыльскай паведамляе Gazeta Wyborcza са спасылкай на інтэрнет-старонку акторкі.

З мінулага года Ганна змагалася з ракам падстраўнікавай залозы. Першапачаткова лячэнне дало свае вынікі, і пасля выдалення пухліны, акторка нібы пачала выздараўліваць, і нават прыняла ўдзел у дзвюх кампаніях — абутку і фарбаў для валасоў, але ўрэшце прайграла бітву з ракам.

Пшыбыльска пачынала кар'еру ў серыялах, гледачы таксама ацанілі яе ролі ў фільмах — найбольш вядомымі з якіх з'яўляюцца «Рэзус+», «Кар'ера Нікася Дызмы» і «Суперпрадукцыя». Яна была таксама першай польскай жанчынай, якая стала міжнародным тварам касметычнай кампаніі Astor, паведамляе Wyborcza.

Пшыбыльская асіраціла траіх дзяцей: Алівію (11 гадоў), Шымка (8 г.) і Яся (2 г.) У барацьбе з хваробай яе падтрымліваў партнёр, футбаліст гданьскай «Лехіі» Яраслаў Бенюк, дадае Radiozet. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0