Першыя заняткі бясплатных курсаў па беларускай мове «Мова нанова» для дашкольнікаў прайшлі ў нядзелю 5 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску.

Ініцыятары праекта падзялілі жадаючых вучыцца на курсах на дзве групы: да пяці гадоў і ад пяці гадоў да школы. Заняткі для іх прайшлі адно за адным. У першую групу прывялі сваіх дзяцей каля дваццаці бацькоў, прыкладна столькі ж — у другую.

Выкладае мову маленькім беларусам Алена Церашкова — мама чатырох дзяцей, якая выдала тры ўласныя кніжкі з дзіцячымі загадкамі, вершамі, казкамі па-беларуску.

Заняткі актыўна працягваюцца 30 хвілін, пасля чаго дзеці 15 хвілін глядзяць беларускамоўныя мультфільмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?