Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пільна сочыць за працэсам па справе Юрыя Рубцова. Стэфановіч патлумачыў, што «Нашай Ніве», што суд над Рубцовым расцэньваецца выключна як палітычна матываваны:

«Гэты працэс наўпрост звязаны з праблемай адвольных затрыманняў, шырока і даўно распаўсюджанай у Беларусі. Адвольных затрыманняў актывістаў апазіцыйных рухаў і партый з нагоды іх прыналежнасці да гэтых арганізацый.

Не так даўно на пасяджэнні сесіі АБСЕ у Варшаве мы прэзентавалі сумесны з Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека даклад на гэтую тэму. І Юрый Рубцоў там фігуруе некалькі разоў, ён быў двойчы затрыманы нібыта за тое, што лаяўся матам.

Працэс быў закрыты, туды нікога не пусцілі [адміністратыўны працэс над Рубцовым 28 красавіка — К.Х.], а цяпер міліцыянты, якія сведчылі, што Рубцоў мацюкаўся, сведчаць, што нібыта ён абражаў суддзю. Хоць у мяне іх паказанні выклікаюць сур'ёзны недавер. Усе паказанні напісаныя фактычна слова ў слова, да коскі. Тое ж самае мы бачылі і на судах пасля 19 снежня. У судовай зале аўдыязапіс не вёўся. Вельмі цяжка ўстанавіць ці былі фразы, інкрымінуемыя Рубцову, ці сапраўды ім сказаныя.

Трэба і ўлічваць, што Рубцоў быў дастаўлены ў суд у выглядзе, які абражае чалавечую годнасць. А суддзю Палулеха чамусьці не цікавіла, чаму перад ім стаіць па пояс голы чалавек. Бо калі б ён пацікавіўся, яму б сказалі, што чалавека затрымалі толькі за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». І больш ні за што. То бок чалавек быў затрыманы падчас выканання законнага права на мірныя сходы і на выказванне свайго меркаванн.

Таму калі Рубцоў будзе прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу — так званай «хіміі», праваабаронцы будуць лічыць яго палітычным вязнем».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?