У сеціве зьявіўся сайт на польскай мове «Падай сыгнал!». Ён запрашае далучацца да падтрымкі свабоды і дэмакратыі ў Беларусі явачным спосабам: упісаць сваё імя і пакінуць камэнтар.

Аўтары прызнаюць, што натхніліся шумавой акцыяй, якую тутэйшыя актывісты прыдумалі пусьціць у масы. Усіх кіроўцаў, неабыякавых да беларускага жыцьця й стану правоў і свабод за ўсходняй мяжой, мясцовыя крэатыўчшыкі заклікалі падаваць сыгнал, калі ўзбоч дарогі ўзьнікне бігборд з рэклямай акцыі, або калі шлях кіроўцы пройдзе міма беларускага пасольства.

Цяпер пасыгналіць за Беларусь могуць і тыя ахвотныя, якія ня маюць аўтамабіля, а толькі доступ у інтэрнэт. Зрэшты, гукавое суправаджаньне: бібіканьні і брэх сабак — старонка забясьпечыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?