Лявон Баршчэўскі падрыхтаваў ліст да старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» з просьбай асабістай сустрэчы. Аб гэтым новаабраны старшыня Партыі БНФ паведаміў сёньня на сваёй першай прэс-канфэрэнцыі.

Баршчэўскі заявіў, што сустрэча патрэбна, каб паставіць перад міністрам адукацыі сур’ёзныя пытаньні. Па-першае, гэта нізкі ўзровень выкладаньня ў школах гісторыі Беларусі. «Становішча значна пагоршылася. Цяпер да нас прыходзяць абітурыенты, ў якіх «дзявяткі» ў атэстаце, а яны ня ведаюць, у якім стагодзьдзі была заключаная Люблінская унія», — кажа Баршчэўскі. Другое сур’ёзнае пытаньне – рэпрэсіі супраць палітычна актыўных школьнікаў і студэнцтва, “за якія міністар адукацыі адказвае непасрэдна».

«Раней Радзькоў пазьбягаў сустрэчаў, нават ад ліцэістаў зьбег праз чорны ход. Цяпер ён заявіў, што гатовы да дыялёгу з апазыцыяй. І мы прымусім яго не ігнараваць нас. Калі ўжо ён стаў кіраўніком «Белай Русі», то цяпер мы можам сустрэцца і як прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў», — заявіў Баршчэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?