Парыж абумовіў перадачу караблёў-верталётаносцаў тыпу «Містраль», якія будуюцца ў Францыі для Расіі, дасягненнем міру на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміў сайт defensenews.com.

Дэманстрант у масцы Пуціна ў Францыі пратэстуе супраць перадачы «Містраляў» Расіі

Дэманстрант у масцы Пуціна ў Францыі пратэстуе супраць перадачы «Містраляў» Расіі

Цяпер расейскія маракі трэніруюцца ў Францыі на першым дабудаваным караблі гэтага тыпу, а другі «Містраль» знаходзіцца ў працэсе дабудовы. Кожны верталётаносец каштаваў Расіі прыкладна 600 млн еўра.

«Містраль» — верталётаносец, які выконвае таксама задачы дэсантнага карабля. Ён нясе 16 верталётаў і можа транспартаваць да 70 адзінак бранятэхнікі, у тым ліку ад 13 да 40 танкаў.

Першы пабудаваны «Містраль» у Францыі

Першы пабудаваны «Містраль» у Францыі

Францыя можа адмовіцца ад пастаўкі караблёў у Расію, спасылаючыся на «форс-мажор» — вайну, вайсковы канфлікт ці сур'ёзную пагрозу вайны. Гэтыя фактары дазваляюць разарваць кантракт без выплаты расейцам кампенсацыі.

Баявыя дзеянні ва Украіне не спыняюцца: расейскія баевікі працягваюць атакі на Данецкі аэрапорт, які абараняецца сіламі ўкраінскай арміі і добраахвотнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?