Лявон Баршчэўскі, новы старшыня Партыі БНФ, падвёў вынікі выбараў кіраўніцтва. На прэс-канфэрэнцыі ён заявіў, што “выбары кіраўніцтва атрымалі нечаканую развязку. Партыя змагла пазьбегнуць расколу. Усе жарсьці ў мінулым, і трэба працягваць працу.”
Як заявіў Баршчэўскі, пасьля выбараў яму тэлефанавалі людзі, якія адышлі ад справаў Народнага Фронту пасьля расколу ў 1999-м, і выказвалі жаданьне ізноў далучыцца да Партыі. “Мне тэлефанавалі людзі зь Ліды, Менску, Горадні, Мастоў, каб вярнуцца да нас. І зьвязана гэта не з маёй асобай, а з пераадоленьнем расколу”.
Новае кіраўніцтва Партыі, на думку Баршчэўскага, даволі маладое па складзе, што станоўча адаб’ецца на яе дзейнасьці. “Я – самы стары ў кіраўніцтве, а мне яшчэ і 50-ці няма. І моладзь прысутнічае ня толькі ў кіраўніцтве, значную ролю грае і Моладзь БНФ. Гэта важна для ўсіх нас”.