Заняткі будуць праходзіць у Мінску ад пачатку лістапада да мая два разы на месяц, найхутчэй у суботу. У праграме — практычныя заняткі, лекцыі і майстар-класы. Наведнікам з рэгіёнаў — спрыянне з даездам. Навучанне ў Школе бясплатнае, група — 15-20 чалавек, выкладанне будзе весціся па-беларуску.

Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Тэорыю літаратуры, чытанне замежнай і беларускай літаратуры будзе выкладаць дацэнт кафедры замежнай літаратуры філфака БДУ Ганна Бутырчык. Практычныя заняткі па прозе ў Школе будуць весці пісьменніцы Наталка Бабіна і Людміла Рублеўская.

Умовы для кандыдатаў:

Узрост — да 25 гадоў.

Для падачы заяўкі кандыдату на залічэнне ў Школу неабходна даслаць свой уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам 2-5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе.

Афармленне заяўкі:

Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце да 26 кастрычніка па адрасе [email protected].

Тэму ліста трэба пазначыць як «Школа».

Прозу і матывацыйны ліст, пішуць арганізатары, трэба дасылаць разам у адным файле Word фармата.doc. На першай старонцы кандыдат мусіць пазначыць сваё імя і прозвішча, поўны паштовы адрас, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

Пры паспяховым залічэнні ў Школу кандыдатам будзе паведамлена пра гэта да пачатку заняткаў па кантактах, якія Вы пакінулі. Заяўкі не рэцэнзуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0