Сёньняшнія кансультацыі першага віцэ‑прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева зь лідэрамі партый, што прапанавалі яго кандыдатуру на пост прэзыдэнта Расеі, скончыліся тым, што кандыдат у кандыдаты ад партый улады выступіў з сустрэчнай прапановай: Уладзімер Пуцін пасьля абраньня новага прэзыдэнта павінен узначаліць урад Расеі.

Мядзьведзеў адзначыў, што для рашэньня пастаўленых задач мала выбраць новага прэзыдэнта, неабходна ахаваць дзеяздольнасьць каманды, сфармаванай сёньняшнім прэзыдэнтам.

Сам Уладзімер Пуцін яшчэ 1 кастрычніка на зьезьдзе «Адзінай Расеі» назваў дзьве ўмовы, пры якіх можа ўзначаліць урад Расеі: «Адзіная Расея» павінна перамагчы на думскіх выбарах 2 стнежня, а прэзыдэнтам краіны павінен стаць сумленны, дзеяздольны, сучасны чалавек.

Радио Свобода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0