• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
Фота 9 з 9

«Фітнэс-Шмітнэс» на Майдане з Міхайлам Гаўрылюком.

01.01.2015 / 14:42

Валярына Кустава: Я скінула 30 кг і скіну яшчэ 20 — гутарка-споведзь пра даверлівасць, сілу волі і сэкс

Ад рэдакцыі: У сувязі з неадназначнай рэакцыяй у каментарах лічым неабходным заявіць, што гутарка з Валярынай адбылася задоўга да скандалу з курсамі «Мова ці кава», а ў друкаванай версіі НН з'явілася яшчэ 8 кастрычніка. 

фота Алекса Жарнасека

Гутарка з тэлевядучай, паэткай, выкладчыцай і проста прыгожай дзяўчынай Валерыяй Куставай пра даверлівасць, заляцанні студэнтаў, кіно і вечныя прыгоды.

Прысады, перападрыхтоўка, абдымацца

«Наша Ніва»: Што чуваць?

Валярына Кустава: Усё добра, толькі з лекцый… А 9­-й раніцы пачынаюцца, а 9-­й вечара сканчаюцца. Ведаеш, нядаўна зразумела, што мне не проста так кажуць, што я працаголік. Думала, жартуюць. Было такое глупства, што я вырашыла пісаць сабе спісы справаў на дзень, каб нічога не забыцца. І я разумела, што мне на ўсё проста не хапае 24 гадзін, нават калі не есці і не спаць. Таму цяпер пішу такі спіс, адзін раз на яго гляджу — і раблю толькі тое, што ўспомню.

«НН»: Цяпер вечар пятніцы: усе дзяўчаты ў такі час рознымі рамантычнымі рэчамі займаюцца, а ты…

ВК: Ніякіх пацалункаў, абдымкаў, гулянняў па восеньскіх прысадах пятнічным вечарам. Але ў мяне — цудоўныя, амбітныя, прыгожыя студэнты, што даводзяць сваімі яркімі індывідуальнасцямі.

«НН»: Падабаюцца?

ВК: Вельмі. Асабліва цікавыя моманты бываюць, калі ты першы раз прыходзіш ва аўдыторыю, а там сядзіць дзесяць мужчын ад 30 да 55 гадоў.

І ты ім кажаш: «Спадарства, мяне завуць пані Валярына, я раскажу вам, як рабіць кіно». Яны ўсміхаюцца. Але пасля першай пары звычайна ўсё наладжваецца, бо я вельмі шмат працую з імі менавіта практычна. Папярэдне ўзбагаціўшы тэорыяй, пастаянна даводзіцца прыдумляць ім розныя заданні…

Перад праглядам «Вечнага вяртання» Кіры Муратавай падчас кінафэсту «Лістапад». Фота В.Аўсеевай.

«НН»: Мне цікава, як ты можаш вучыць жыццю мужчыну, якому 50 год?

ВК: Гэта прасцей, чым вучыць юнака. Гэта, як правіла, людзі, якія прыйшлі на перападрыхтоўку. То бок ім сапраўды гэта важна і цікава. І ў іх часу разабрацца ў прафесіі меней, каб у ёй спраўдзіцца. Таму можна лёгка акцэнтаваць увагу на гэтым. Вось моладзь я, наадварот, заўжды заахвочваю рабіць як мага болей памылак, бо ў іх праблема такая, што яны баяцца пачаць. Але чым раней ты пачнеш рабіць памылкі, тым раней скончыш.

«НН»: А студэнты спрабуюць «клеіцца»?

ВК: Здараецца. Але ў нас з імі ёсць дамова, якую часам даводзіцца тлумачыць двойчы. Пакуль я іх выкладчыца, то я толькі іх выкладчыца. Але ёсць такая праблема. Некаторыя студэнты сканчваюць заняткі ў мяне, і я ўжо магу, напрыклад, хадзіць да іх на супольныя тусоўкі, і ўсё такое. А потым — бац – і праз год яны зноў мае студэнты ўжо па іншым прадмеце. Яны прыходзяць на пары — і абдымацца, але я настойваю, каб зноў вяртацца на зыходныя пазіцыі — цяпер я зноў для іх толькі выкладчыца. Прынамсі, у сценах установы. Можа, яно і застрога дужа. Але так мне прасцей.

«НН»: А па-за межамі заняткаў?

ВК: А па-за заняткамі яны ходзяць на выступы, курсы «Мова ці кава», якія часам вяду з калегамі, глядзяць з цікавасцю перадачы «Чорным па белым» і «Фітнэс-Шмітнэс». І часам нават цытуюць іх. Вось, напрыклад, не паспела выйсці «Чорным па белым» з Аслюком і Курэйчыкам, а сёння падчас пары адна са студэнтак і кажа калегу: «Не будзьце творчымі імпатэнтамі, як сказаў Аслюк, памятаеш?!» — і глядзіць на мяне з усмешачкай. А гэта акурат цытата з Аслюка была ў апошняй «Чорным па белым». То бок, паглядзелі праграму. Хаця я нават стараюся ў сацыяльных сетках студэнтаў не дадаваць: кажу, што ёсць працоўны e-mail і тэлефон.

«Чорным па белым».

Валярына, кіно, дысертацыя

«НН»: Я вось сабе запісаў: гісторыя кіно і драматургія сучаснага фільма. Гэта тое, што ты выкладаеш у сваёй мастацкай ВНУ?

ВК: Я выкладаю пяць асноўных прадметаў: гісторыя сусветнага кіно, гісторыя беларускага кіно і ТV, тэорыя драмы, асновы драматургіі, драматургія сучаснага фільма, экранныя мастацтвы, і нават некалі выкладала — крыніцазнаўства і тэатр Усходу.

Па сваёй першай адукацыі я кінадраматург, сцэнарыст. Магістратуру скончыла як кіназнаўца і аспірантуру як мастацтвазнаўца ў першую чаргу ў галіне тэлебачання і кіно.

На здымках фільма пра Аршанскую бітву ў Варшаве.

«НН»: Адкуль такая цяга да кіно?

ВК: Я гадавалася ў асяродку мастакоў, музыкаў і літаратараў: многія з іх збіраліся ў бабулі, усе творчыя, носьбіты нацыянальнай ідэі. Мы з братам усмоктвалі ўсё з маленства. У нас рознае абмяркоўвалася ў хаце, неяк нават Марачкін мне падарыў ручку Біла Клінтана, каб мае вершы былі больш вольнымі (смяецца). Мамка пэўны час кіравала Кінацэнтрам па эстэтычным выхаванні дзецей, ладзіла кінафестывалі. І вакол мяне была такая канцэнтрацыя мастацтва, літаратуры і музыкі! Я заўжды малявала, грала на скрыпачцы і фартэпіяна, і мне быў цікавы сінтэз мастацтваў, а ў кіно ўсё яднаецца — вось і паступіла на драматурга. А паэзіяй я і так з маленства займалася…

«НН»: Ты казала, што на першым занятку прадстаўляешся як Валярына. Увогуле, гэта што? Псеўданім, дзіцячае імя?

ВК: Спачатку я казала студэнтам называць мяне «спадарыня Валерыя». Але яны недзе самі адшукалі і пачалі павальна называць мяне «пані Валярына». У пашпарце ў мяне напісана «Валерыя». Родныя і сябры мяне заўсёды называлі Валярушка ці Валерачка. Калі мне было 16 гадоў, мовазнаўца Генадзь Тумаш прыдумаў такую адаптацыю майго імя — Валярына. Мне спачатку не вельмі спадабалася, шчыра кажучы. А потым яно зайшло. І цяпер шмат сяброў кажуць «Валярыначка» — і мне ад гэтага цёпла. Цікава, што імя Валярына можна выкарыстоўваць без прозвішча. Бо цяпер вядома (ну, як вядома — шырока вядома ў вузкіх колах), што ёсць такая Валярына.

Нават пэўны час у мяне быў падзел, што творчыя рэчы я пішу як Валярына, а сур’ёзныя — дысертацыі, навуковыя работы, напрыклад, як Валерыя. Але кніжкі ў мяне ўсё роўна выходзяць пад імём Валерыя. Бо як пачалі выходзіць у 11 гадоў — то ўжо і не мяняю.

«НН»: Карацей кажучы, прафесія выкладчыка табе падабаецца.

ВК: Вельмі. У першую чаргу таму, што бачны эфект. Калі я толькі пачынала выкладаць, Больш за 90% маіх студэнтаў адказвалі ў мяне на лекцыях па-расейску. Цяпер — наадварот, больш за 80%, калі адказваюць, пераходзяць на беларускую мову. Яшчэ мяне цешыць, што некаторыя з іх у жыцці перайшлі на яе.

Па-другое, мне вельмі падабаецца, што калі ты працуеш з моладдзю, ты можаш дапамагаць ім фармаваць светагляд. І ты бачыш, як яны змяняюцца, асэнсоўваюць нейкія рэчы, і як ты ўплываеш на стварэнне іхняга свету і яго разумення.

Таксама мне вельмі падабаецца даваць ім практычныя заданні, бо я сама расту разам з імі. Як жартуюць у акадэмічных колах, малады выкладнік пачынае разумець прадмет толькі тады, калі пачынае яго выкладаць. І вельмі класна, калі студэнты прыходзяць да цябе і дзякуюць за тваю працу, за тое, што ты ім дазваляеш рабіць, што ім сапраўды цікава і патрэбна. Так што мне вельмі падабаецца мая праца. Некаторыя кажуць – паглядзіце, якая ў нас моладзь кепская. Ды лухта гэта! У нас такая клёвая моладзь!

«НН»: То бок, праз пэўны час мы пабачым Валярыну рэктарам універсітэта?

ВК: Пакуль мяне абсалютна не цікавяць пасады. Невымоўна больш мяне цікавяць людзі. Але ўжо ёсць чарнавік кандыдацкай дысертацыі. Тэма — Уладзімір Караткевіч і беларускае кіно. Па сцэнарах Караткевіча: дакументальных, мастацкіх — вельмі вялікая праца. Мне даводзіцца шмат працаваць у архівах з рукапісамі Караткевіча. У мяне спачатку нават на вочы слёзы наварочваліся, калі чытала ягоныя лісты, нататкі — і адчувала гэты пах пажоўклай паперы, атраманту, ягоны стыль. Гэта вялікая праца, і мне цікава яе рабіць.

Таксама рыхтую тры тамы сцэнароў Караткевіча да 25-га поўнага Збору яго твораў.

Дзяўчынка-­прыгода, манастыр, акцэнты

«НН»: Што за сітуацыя ў цябе з маладым дыпламатам Юрасём Станкевічам, які цябе падмануў на грошы?

ВК: Некалькі гадоў таму ў мяне ў Швецыі скралі літаральна ўсё, што ў мяне было. Асабліва мне было шкада вязанай шапачкі ў выглядзе ката, якая была ў торбе з фоцікам, айфонам і дакументамі. І тады Юрась Станкевіч прапанаваў мне дапамогу. Хоць бачыла яго толькі двойчы ў жыцці, лічыла сваім прыяцелем.

Таму, калі Юрась мяне роспачна прасіў пра дапамогу, казаў, што яму няма дзе начаваць, я патраціла на яго апошнія сродкі.

Ён папрасіў мяне пазычыць у сяброў, бо яму нібы не дазваляў гонар. Я пазычыла. І калі прыйшоў час вярнуць — ён знік.

А пасля атрымалася сітуацыя, калі ўжо проста мне не было дзе начаваць. І ён другі раз знік на некалькі месяцаў, хаця чытаў мае паведамленні і абяцаў штораз «заўтра» вырашыць сітуацыю. Спачатку я перажывала, думала, каб з ім чаго не здарылася. А пасля выявілася, што ён мне хлусіў, і так рабіў яшчэ з дзясяткамі беларусаў.

І самае прыкрае, што я папрасіла свайго сябра, каб Юрась у яго пераначаваў у Лондане (дзе той знаходзіўся), а Юрась яго абрабаваў. Вельмі сумна ад гэтага ўсяго насамрэч, я стамілася ад гэтай гісторыі.

Калі гісторыя трапіла ў СМІ, яго сястра вярнула мне грошы…

«НН»: Ты заўжды такая даверлівая?

ВК: Адзін мой знаёмы напісаў: «Бачыў я гэтую Валярыну, яна такая: шыкоўная і даверлівая». Не тое, што я ўжо зусім-прызусім даверлівая, але такі грашок у мяне ёсць. Маю асаблівае стаўленне, калі лічу чалавека сваім. Свой — гэта для мяне вынятак, больш магу і дараваць, і дапамагчы.

На здымках «Чорным па белым».

«НН»: Калі пачытаць твой facebook, то ты з пэўнай перыядычнасцю трапляеш у нейкія гісторыі.

ВК: Насамрэч, цікавых сітуацый шмат. Я стараюся ўсё гэтае занатоўваць (але далёка не ўсё пішу ў ФБ), але трэба сесці і напісаць, скампаванаць урэшце кнігу, бо гэта проста неверагодныя гісторыі. Напрыклад, калі мяне абрабавалі ў Грэцыі і я жыла ў манастыры пры райскай лагуне між гор.

І гэта выпрабаванні, якія пасылае мне Космас. Я расчытваю гэтыя знакі, расчытваю. Але яны такім нон-стопам ідуць, што я нават не магу спыніцца, каб іх нармальна прачытаць, перадыхнуць, асэнсаваць. Ну ясна, уважлівай трэба быць. Не такой даверлівай, окей. Але з другога боку, гэта даверлівасць — гэта зялёная зона для ўсялякіх прыгод, і яны ідуць у яе. І, можа быць, для пісьменніка гэта і не кепска, калі тваё жыццё – прыгода і выпрабаванне. Я проста калі расказваю знаёмым розныя гісторыі са свайго жыцця, то яны вельмі здзіўляюцца, бо з імі падобнае адбываецца вельмі рэдка — мо раз-два за жыццё. А ў мяне пастаянна. Я часам Космасу кажу, прашу, што мо трэба ўжо паўзу нейкую, каб мяне папусціла, га, Космас?

«НН»: Імідж дзяўчынкі-катастрофы не перашкаджае ніяк?

ВК: Няма ў мяне такога іміджу! Я дзяўчынка-прыгода!

«НН»: Добра, назавем гэта так.

ВК: Катастрофа — гэта калі нешта жудаснае здараецца і жудасна сканчваецца. А ў мяне здараецца нешта складанае, але заканчваецца яно добрымі высновамі, добрымі знаёмствамі, сябры выяўляюцца як сапраўдныя, новыя з’яўляюцца, заканчваецца нейкім духоўным катарсісам і феерыяй. Фіналы заўсёды, так скажам, карысныя. Нават падумаю, што на гэтым грунце можна нейкую праграму тэлевізійную зрабіць з прыгодамі, паездкамі, ці нейкі блог пастаянны. Бо мае ж прыгоды яшчэ ўсе нейкім чынам маюць беларускія акцэнты, дзе б я ні была.

Муза і муз

«НН»: Давай пагаворым пра тваё асабістае жыццё. Ты цяпер з кімсьці ў адносінах?

ВК: Можаш напісаць, што я цяпер вольная. І ў кагосьці прыўкраснага ёсць шанец (смяецца).

«НН»: А якіх бы адносінаў табе хацелася?

ВК: Без драмы. Спакойных, нармальных, зямных, паважлівых. Каб добры чалавек быў… А прыгоды нас знойдуць самі. А то гэтая жарсць — ну яе…

«НН»: Ты адразу такая сур’ёзная стала! Толькі што ўсміхалася ва ўсю…

ВК: Бо я ўжо ведаю, чаго я не хачу. І магу гэта дакладна сфармуляваць. Гэта вельмі важна: ведаць, чаго ты не хочаш.

«НН»: Мужчын-паэтаў…

ВК: НЕ, толькі не гэта!!!

«НН»: Пачакай! Мужчын­-паэтаў на вершы часта натхняюць жанчыны. А з паэткамі як?

ВК: Я кажу: у паэтаў ёсць Муза, а ў паэтак — Муз. Натуральна, што натхняюць нейкія стасункі, сустрэчы, падарожжы. Вельмі клёва натхняе боль, пакута і адзінота. Ясна, што гэтыя творы не бязадрасныя. Але дакладна, лепш праграміст на кухні, чым паэт на шыі.

Родас, Грэцыя.

«НН»: Ну глядзі, жанчыне оду напісаць проста: прыгожая, ласкавая — кучу эпітэтаў выкарыстаць можна. А пра мужчыну як?

ВК: У мяне такая праблема – я бачу найлепшае ў людзях. І калі я пабачу непрыгожага (дапусцім, хаця ўсё тут адносна) мужчыну, але ў яго будуць прыгожыя вусны, то я буду проста ў захапленні ад іх. А калі ён яшчэ і цалуецца феерычна — то ўсё. А яшчэ я калісьці зразумела, для мяне вельмі эратычная — беларускасць. Мяне так устаўляла беларускасць! Прынамсі, раней так было.

Але перадусім цяпер чапляе, калі чалавек проста займаецца сваёй справай, знаходзіцца на сваім месцы, фінансава незалежны. Такія мужчыны мне вельмі даспадобы — якія ведаюць, чаго яны хочуць і гэтае робяць, і робяць — якасна. Калі мужчына адбыўся ў сваёй справе, прафесіі. Ведаеш, не ў пошуку пастаянным — кім мне стаць, што рабіць. Калі табе за трыццатку, а ты ўсё думаеш «кім бы мне стаць?». Ну ўжо стаў бы кім-небудзь! Важней за любую рамантыку — сумяшчальнасць у пачуцці гумару. То бок важней за 10 букетаў 1 раз добра рассмяшыць.

І інтэлект, канечне, для мяне ёсць важнай эрагеннай зонай. Яшчэ мне вельмі недаспадобы мужчыны-цюлені, маменькіныя сынкі, вось гэтае туды-сюды: паехалі куды, ці не паехалі, зробім тое — а не, не атрымалася… Ааааа! Пацан сказаў — пацан зрабіў! У мяне баця такі: сказаў — зрабіў. Мне вельмі падабаецца, калі мужчына трымае слова. Я сама сабе жанчына, мне не трэба яшчэ адна жанчына, якая будзе вечна вагацца і перадумваць усё па 150 разоў. Я ўмею цудоўна выслухаць і параіць. Але… Пацан унутры мужчыны — няхай ён будзе. Я пайду з табой на вайну. Але ты будзеш першым, хто захоча стаць жаўнерам. Добра, калі ён будзе не паэт, не журналіст. І не палітык, калі ласачка… 

«НН»: Значыць, Валярына замужам хоча сядзець дома, смажыць бліны і быць, як за каменнай сцяной?

ВК:  Ну не! Проста не магу выбіраць паміж двума стэрэатыпамі: я ўсё буду рабіць і я нічога не буду рабіць. Я і не феміністка, я эмансіпэ. Я не хачу быць у клетцы. Але калі нешта трэ зрабіць — не пытанне. Калі не ўмею — навучуся.

Для мяне кампрамісы — тое, што мне даецца проста. Асабліва, калі гэта датычыцца нейкіх побытавых рэчаў. Бескапрамісная я толькі ў працы і годнасці. Таму, як на мяне, — усё вырашальна. Для мяне мець добры тыл — гэта важна. І сама я магу быць і тылам, і мурам, і Муркаю.

Парыж, мост Мірабо.

«НН»: Хм!

ВК: Я, напрыклад, не люблю посуд мыць. Бо ў мяне манікюр — і трэба пальчаткі надзяваць, а гума — гэта не вельмі прыемна для скуры, асабліва калі доўга. Толькі таму. Не тое, каб не магу. Калі ты чалавека кахаеш, то для цябе нічога немагчымага няма. І нішто не праблема, у прынцыпе.

Дзеці — гэта клёва. Даглядаць дзяцей – гэта класна. Я сябрам заўжды падказваю, як лепей з імі абыходзіцца, каб не плакалі. Проста мяне мамка яшчэ ў маленстве ўсім методыкам ды сакрэцікам выхавання і гульняў навучыла. Як мае бацькі жартуюць, што дзеці, жывёлы і мужчыны — да мяне ў рукі лёгка ідуць, адчуваюць добрую энергетыку.

І пры маім графіку ўсё магчыма. У прынцыпе, я, па сутнасці сваёй, фрылансер у тым плане, што раблю сабе такі расклад, як мне зручна. Але я адказны фрылансер. Галоўнае, каб быў чалавек, дзеля якога будзе хацецца гэта рабіць. А мне трэба няшмат. Мне трэба трошкі… увага, свабода, павага і рэгулярныя абдымашкі з каханнем, канечне:) Будаваць супольнае МЫ, не пазбаўляючыся ўласных Я.

«НН»: Такіх ты яшчэ не сустракала?

ВК:  Такога яшчэ не сустрэла.

Усмешкі і фітнэс-­шмітнэс

«НН»: Вернемся да творчасці. Для мяне зусім незразумела, як можна пісаць вершы ў 6 гадоў. Большасць людзей у такім узросце толькі пісаць вучыцца!

ВК: У мяне маленства не было. Я ўсміхацца пачала ў 8 гадоў толькі. І я камунікавала з людзьмі, якім было за 40 заўжды.

Яшчэ ў мяне была клінічная смерць. Мне нецікавы быў садок. Мне было цікава неба, сны, пазасвет.

І адпаведна, мне ў снах прыходзілі ўсе гэтыя радкі, вобразы. І цяпер хочацца паспець навыдурняцца, каб кампенсаваць адсутнасць маленства, падлеткавага ўзросту. Я толькі недзе ў 11 класе пачала стасункі, размовы з аднагодкамі. І вельмі цешуся, што сацыяльная адаптацыя прайшла паспяхова.

«НН»: Адчувала сябе вундэркіндам?

ВК: Мяне так называлі, але я думала, што гэта ўсё натуральна, што так ва ўсіх. Я не думала, што ў мяне нейкая адрозная сітуацыя ад іншых — не было з чым параўнаць. Мне здавалася, што духі да ўсіх прыходзяць, вершы да ўсіх прыходзяць. Мае бацькі мяне правільна выхоўвалі — не акцэнтавалі ўвагі на гэтых здольнасцях. І таму я сябе адчувала нармальна.

«НН»: Што цябе натхніла пачаць праект «Фітнэс­Шмітнэс»?

ВК: Я заўсёды займалася спортам. У школе я нават гуляла ў рэспубліканскай зборнай па баскетболе. І ў 16, і ў 19 я была вельмі зграбнай. Насіла такія жоўтыя кароценькія шорцікі, якія ледзь азадак прыкрывалі, — нават фатаграфія ёсць. А потым я пачала вучыцца: шмат працы за кампом, стрэс. Аддала перавагу мозгу перад целам, а заўжды варта ўраўнаважваць.

Некалькі разоў спрабавала займацца, адзін раз скінула 25 кг, але пасля зноў набрала.

І я вырашыла, што мне трэба нейкі матыватар у выглядзе трэнера. Я была перасякалася з Пашам Аракелянам на розных канцэртах і выступах, і аднойчы папрасіла яго парэкамендаваць мне трэнера, бо бачыла, што ён у форме. А ён мне прапанаваў быць маім трэнерам па-­сяброўску. Мы пачалі хадзіць у залу, з'явіліся нейкія вынікі. Да таго ж, у нас гэта атрымлівалася неяк прыкольна. І вось так нарадзілася ідэя зрабіць такую вясёлую і карысную перадачу.

«НН»: Колькі ты ўвогуле ўжо скінула?

ВК: Спачатку было 124, пакуль скінула 30. Да канца лістапада трэба яшчэ 20 скінуць. Не ведаю, ці паспею да канца восені. Але паціху — я гэта даб’ю па-­любому. Пасля заканчэння шоу на «Белсаце» будзе фінальны фільм пра тое, як усё праходзіла — недзе 7 снежня плануецца эфір. Цяжкія месяцы мяне цяпер чакаюць.

Але мы яшчэ робім усё так, каб, змяняючыся, не страціць здароўе — каб скура была нацягнутай, грудзі не страцілі памеру, цягліцы цвярдзелі, а шчочкі сыходзілі ў меру. Каб стаць не толькі яшчэ прыгажэйшай, але і здаравейшай па ўсіх параметрах — і захаваць гэта назаўжды. Такая звышзадача.

«Фітнэс-Шмітнэс» на Майдане з Міхайлам Гаўрылюком.

«НН»: Зробім табе яшчэ адну матывацыю. Калі Валярына яшчэ раз адзене такія кароценькія шорцікі?

ВК: Я не ведаю, ці будзе гэта ў канцы лістапада, калі шоу скончыцца. Але я датачу гэтую штуку нават пасля. Так што жоўценькія шорцікі абяцаю. Можа яны будуць і ружовыя, ці зялёныя, але дакладна кароткія. Слухай, вось зараз лета сканчваецца, так што абяцаю: наступным летам пабачыш мяне ў кароценькіх шорціках.

«НН»: Дык што, наступным летам едзем рабіць фатасесію Валярыны ў купальніку на пляжы?

ВК: Не пытанне!

Гутарыў Зміцер Міцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Віталь Цыганкоў: У мігранцкай гісторыі Лукашэнка рызыкуе страціць рэшткі свайго электарату
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх