Паводле кіраўніцтва кампаніі, рынак Беларусі зьяўляецца прыярытэтным.

Таму мэтай Nokia Siemens Networks у Беларусі ёсьць захаваньне існуючай пазыцыі і пашырэньне абанэнцкай базы.

Кліентамі Nokia Siemens Networks у Беларусі зьяўляюцца нацыянальны апэратар электрасувязі "Белтэлекам", апэратары сотавай сувязі МТС і Velcom, Беларуская чыгунка, канцэрн "Белнафтахім", ДВА "Белэнерга", РУП "Гомельтранснафта Дружба".

Кампанія распрацоўвае праекты з існуючымі апэратарамі па ўкараненьні лічбавага інтэрактыўнага тэлебачаньня ў сетках перадачы даных паводле пратаколу IP (IPTV). У плянах таксама ўкараненьне бесправаднога доступу да сетак перадачы дадзеных па тэхналёгіі WiMAX.

Сусьветныя кампаніі ў галіне высокіх тэхналёгіяў усё часьцей выказваюць цікавасьць да беларускага рынку электрасувязі. Нагадаем, што ў лістападзе Беларусь наведалі прадстаўнікі France Telecom Group, аднаго зь вядучых сусьветных апэратараў сувязі – ТМ Orange. У часе сустрэчы зь кіраўніцтвам Мінсувязі вялося пра зацікаўленасьць FTG у інвэстыцыях у беларускі рынак электрасувязі. У кастрычніку аўстрыйская кампанія Telekom Austria Group набыла беларускага сотавага апэратара MЛC (VELCOM).

Nokia Siemens Networks — вядучы сусьветны правайдэр камунікацыйных паслуг і пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйнага абсталяваньня. Штат налічвае каля 20 тыс. спэцыялістаў у галіне паслугаў па ўсім сьвеце. Кампанія ажыцьцяўляе дзейнасьць больш як у 150 краінах сьвету. Штаб-кватэра знаходзіцца ў г.Эспа (Фінляндыя).

СП, паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0