Кіеўскі раённы суд Харкава сваім рашэннем пасадзіў аднаго з удзельнікаў штурму Харкаўскай абласной дзяржадміністрацыі, які адбыўся 1 сакавіка гэтага года, у турму на пяць гадоў.

Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках каля АДА і незаконным нашэнні зброі.

Як паведамляе прэс-служба пракуратуры Харкаўскай вобласці, гэта першы прысуд па справе аб сакавіцкіх беспарадках у Харкаве. Удакладняецца, што асуджанаму 46 гадоў, гэта мясцовы жыхар.

Таксама ў суд накіраваныя абвінаваўчыя акты ў дачыненні да яшчэ чатырох чалавек, якія прымалі актыўны ўдзел у штурме адміністрацыі.

Нагадаем, 1 сакавіка 2014 года ў Харкаве прарасейскія ўдзельнікі «веча» ўварваліся ў будынак АДА і ўсталявалі на будынку расійскі сцяг. У выніку нападу на Харкаўскую абладміністрацыю пацярпелі 76 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?