РУП «Белтэлекам» заклікае сваіх абанентаў быць пільнымі пры звароце ў недзяржаўныя платныя даведачна-iнфармацыйныя службы, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

У прэс-службе адзначылі, што апошнім часам учасціліся звароты ў «Белтэлекам», звязаныя з аказаннем насельніцтву рознымі недзяржаўнымі структурамі разнастайных інфармацыйна-даведачных паслуг па тэлефоне. Размова ідзе аб актыўна рэкламуемых у сродках масавай інфармацыі юрыдычных кансультацыях, паслугах па працаўладкаванні і г.д. Гэтыя паслугі прадастаўляюцца з выкарыстаннем трохзначнага нумара або доўгіх нумароў фарматаў 8-902-АВСхххх, або 8-602-60хххх.

«Скаргі і звароты спажыўцоў выкліканы тым, што кошт званка ў такія службы (які даходзіць часам да Br600 тыс. за мінуту злучэння) становіцца непрыемным сюрпрызам для абанента. Разборы па кожным такім звароце, як правіла, прыводзяць да несуцяшальных для абанента вывадаў: у большасці выпадкаў мае месца бестурботнасць спажыўца - нехта не дачытаў рэкламную аб'яву да канца, нехта няўважліва праслухаў галасавое паведамленне, якое папярэднічала злучэнню з аператарам», — сказалі ў кампаніі.

У сувязі з гэтым «Белтэлекам» звяртае ўвагу на тое, што платныя кансультацыі па фіксаваным тэлефоне прадастаўляюць спецыялісты недзяржаўных даведачна-інфармацыйных службаў, якія заключылі дагавор з кампаніяй. Са свайго боку «Белтэлекам» забяспечвае толькі тэхнічны доступ абанентаў да гэтых даведачных службаў. Адказнасць перад абанентамі за прадастаўленне саміх даведачна-інфармацыйных паслуг, уключаючы якасць аказваемых паслуг і вызначэнне іх кошту, нясе непасрэдна ўладальнік платнай даведачна-інфармацыйнай службы.

Каб засцерагчы сябе ад негатыўнага вопыту, неабходна ўважліва вывучыць рэкламную інфармацыю аб умовах прадастаўлення платных даведачна-інфармацыйных паслуг, у прыватнасці, іх кошце. «Для папярэджання аб тым, што паслуга платная, і для прадастаўлення інфармацыі аб сваёй паслузе, юрыдычная асоба — уладальнік платнай даведачна-інфармацыйнай службы, абавязана размясціць галасавое паведамленне на працягу нетарыфікуемага інтэрвалу. А гэта значыць, што галасавое паведамленне даведачнай службы павінна прагучаць на працягу трох секунд. Гэтага часу дастаткова для таго, каб абанент змог пакласці трубку, калі ўстаноўлены даведачна-інфармацыйнай службай кошт паслуг яго не задаволіў, або абанент перадумаў карыстацца гэтай паслугай», — падкрэслілі ў «Белтэлекаме».

Плата за карыстанне паслугай, што прадастаўляецца даведачнай службай, уключаецца ў агульны рахунак за паслугі электрасувязі РУП «Белтэлекам», у якім паслугі платнай даведачнай службы стаяць асобнай пазіцыяй. У кампаніі звяртаюць увагу на тое, што пры нязгодзе з выстаўленым рахункам па паслузе платнай даведачна-інфармацыйнай службы і адмове аплаты паслуг, абанент можа аплаціць толькі паслугі «Белтэлекама». Адключэння тэлефона ў гэтым выпадку не будзе. У наступным месяцы пры аплаце рахунку за паслугі электрасувязі і нязгодзе з рахункам па паслузе платнай даведачнай службы абаненту неабходна паведаміць аператару аб аплаце толькі паслуг «Белтэлекама». У адваротным выпадку грашовыя сумы пойдуць на пагашэнне доўгу за папярэдні месяц, г.зн. за аплату паслуг платнай даведачнай службы. Рашэнне па спагнанні з абанентаў запазычанасці па аплаце за даведачна-інфармацыйныя паслугі ўладальнік платнай даведачна-інфармацыйнай службы прымае самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?