На працягу тыдня, да 16 сьнежня, у Менску – новае японскае кіно.

На працягу тыдня, да нядзелі 16 сьнежня, у Менску – новае японскае кіно. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатры “Перамога”. У аўторак паказваецца стужка “Наперад” Ісаа Юкісада, у сераду – мэлядрама японскага клясыка Канэты Сінды “Актор”. У чацьвер – камэдыя “Вандраваньне ў духу рэалізму” Набухіра Ямасіты, у пятніцу – дэманструецца драма Тэцуа Сінахары “Дыхайце глыбей”, субота адведзеная для гісторыі “Жанчыны ў люстэрку” Ёсісігэ Ёсіда. У нядзелю фэстываль завяршаецца драмай Кіёсі Курасавы “Сьветлае прышлае”.

Усе карціны зробленыя на працягу апошніх сямі гадоў, а Кіёсі Курасава – не сваяк Акіры Курасавы.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?