Беларусь прапануе Туркменістану стварыць хімічны камбінат на базе калійнай сыравіны. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання беларуска-туркменскай выставы-кірмашу тавараў.

«Ужо ў бягучым годзе мы будзем прапаноўваць туркменскаму боку разгледзець магчымасць стварэння вялікага хімічнага камбіната на базе калійнай сыравіны. Гэты праект мае вельмі добрую перспектыву. Гэта не толькі складаныя ўгнаенні, але і палімеры, хімічныя тавары», - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?