Да канца гэтага тыдня міжурадавая камісія Беларусі і РФ па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве будзе абмяркоўваць прапановы па супольных стандартах у гэтай сферы, паведаміла ТАСС.

Расейскі жаўнер без апазнавальных знакаў у Крыме, 2014 год.

Расейскі жаўнер без апазнавальных знакаў у Крыме, 2014 год.

«Вялікая ўвага будзе нададзеная пытанням пашырэння нарматыўна-прававой базы ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, бакі абгавораць ход падрыхтоўкі пагаднення па стандартызацыі прадукцыі абаронна-прамысловага комплексу», — адзначыў прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па ваеннай прамысловасці Беларусі Уладзімір Лаўранюк.

Вучэнні беларускіх Паветраных войскаў па выкарыстанні шасэйных дарог замест аэрадромаў.

Гэтаксама камісія будзе разглядаць стварэнне «адзінай сістэмы каталагізацыі прадметаў забеспячэння Узброеных сіл дзвюх дзяржаў».

Мадэрнізаваная ў Беларусі баявая машына дэсанту.

Мадэрнізаваная ў Беларусі баявая машына дэсанту.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Аляксандр Лукашэнка неаднаразова казаў пра патрэбу стварыць як мага больш незалежны беларускі ваенна-прамысловы комплекс.

Аляксандр Лукашэнка на авіярамонтным заводзе ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка на авіярамонтным заводзе ў Беларусі.

Былі агучаныя планы стварэння беларускай сістэмы супрацьпаветранай абароны, беларускай лёгкай баявой тэхнікі, верталётаў, і нават баявых самалётаў.

Такі заяўлены курс мала сумяшчальны з поўнай ваенна-прамысловай інтэграцыяй Беларусі з Расіяй, бо праца беларускага ВПК на новых накірунках была б дарагім і непатрэбным дубляваннем функцый ВПК РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?