Сёння ў адборачным матчы Еўра-2016 у нашай групе зборная Славакіі перамагла на сваім полі некалі магутную Іспанію з лікам 2:1.

Славакі першымі забілі гол у сустрэчы: на 17-й хвіліне вызначыўся гулец італьянскай «Джэновы» Юрай Куцка. Іспанцы зраўнялі, але на 87-й хвіліне Міраслаў Стох, які гуляе за клуб з ААЭ «Аль-Айн», паставіў кропку — 2:1.

У першым матчы славакі месяц таму ў Кіеве перамаглі Украіну 1:0,

а ў наступную нядзелю ў Барысаве гуляюць з Беларуссю.

Сёння Македонія выйграла ў Люксембурга (3:2), а Беларусь, нагадаем, прайграла Украіне — 0:2.

Турнірнае становішча: Славакія — 6, Іспанія, Украіна, Македонія — 3, Беларусь, Люксембург — 1.

12 кастрычніка: Беларусь — Славакія, Украіна — Македонія, Люксембург — Іспанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?