9 кастрычніка старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька паўдзельнічаў у сустрэчы з актывам БРСМ і адказаў на пытанні моладзі. Студэнты Інстытута журналістыкі даслалі ў Рэдакцыю «Нашай Нівы» аўдыёзапіс размовы.

Прыводзім падрадкоўнік адказу Генадзя Давыдзькі на пытанне, чаго не хапае сучаснай моладзі з пункту гледжання сталага пакалення.

«У нашай краіны і нашай нацыі стратаў, можа быць, больш чым у любой іншай.

Мы не заляпаныя канкістадорскай крывёю, як прагрэсіўныя краіны Еўропы, якія абрабавалі ўвесь свет і потым на слязах ворагаў, на абрабаваным з Афрыкі і іншых кантынентаў зрабілі сваю цывілізацыю, так званую дэмакратычную, і тыкаюць нам ёй, хоць і нас рабавалі ўсё жыццё.

Разумець гісторыю свайго рода і ганарыцца, таму што не тое, што мы лепшыя, але дарога стратаў дае вялікі вопыт.

І калі прыязджаюць японскія псіхолагі і спрабуюць зялёным колерам супакоіць дзіця, у якога дзед быў раскулачаны, прадзеда бальшавікі задушылі таксама нейкім чынам, іншы загінуў у Вялікай Айчыннай, ад Чарнобыля дзядзькі пацярпелі, ні карысных выкапняў, нічога, ні выхаду да мора, і наша краіна паднімаецца, і гэтае дзіця разумее, што гэтымі там устаноўкамі нейкімі заходнімі псіхалагічнымі з гэтым хлопчыкам, у якога ў крыві такая густая мешаніна ваяра, што з ім трэба працаваць па-іншаму, гэта зусім іншая істота.

Таму {жадаю} разумення духоўнасці, каб не пакінула вашага выдатнага прагматызма вельмі таленавітага пакалення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0