На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Мінску 10 кастрычніка Арменія падпісала дагавор аб далучэнні да ЕАЭС.

Выступаючы ў пачатку сустрэчы, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў: «На наш погляд, Арменія гатовая да працы ў Еўразійскім эканамічным саюзе на роўных з Расіяй, Беларуссю і Казахстанам. З восені 2013 года нашы армянскія сябры падцягнулі эканамічнае рэгуляванне пад агульныя стандарты, прывялі нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі ЕАЭС». 

Як адзначыў Пуцін, тавараабарот мытнай «тройкі» з Арменіяй і раней рос высокімі тэмпамі, прыбаўляючы да 10% штогод. «Але пасля зняцця мытных і адміністрацыйных бар'ераў пазітыўныя тэндэнцыя, спадзяюся, яшчэ больш умацуецца», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?