Лідар самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандр Захарчанка, які называе сябе прэм'ер-міністрам ДНР, заявіў пра ўвядзенне «рэжыму цішыні» з суботы ў Данбасе і пачатку адводу артылерыі і цяжкай тэхнікі праз пяць дзён.

«З сённяшняга дня павінен пачацца «рэжым цішыні». Калі ён будзе выкананы на працягу пяці дзён, то тады пачнецца адвод цяжкай артылерыі з абодвух бакоў», — цытуе Захарчанку «Інтэрфакс-Украіна».

Украінскія ўлады абвяшчалі аб «рэжыме цішыні» яшчэ ў аўторак. Аднак тады лідары самаабвешчаных ДНР і ЛНР заявілі, што ніякіх апавяшчэнняў пра спыненне агню не атрымлівалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?