Мінюст Расіі звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Расійскае гісторыка-асветніцкая, дабрачыннае і праваабарончае таварыства «Мемарыял»».

Як паведамляецца на сайце суда, працэс прызначаны на 13 лістапада.

Іскавая заява паступіла 24 верасня, на наступны дзень суд прыняў яе да вытворчасці.

Старшыня праўлення Міжнароднага «Мемарыяла» Арсеній Рагінскі паведаміў, што тэлеграма з Вярхоўнага суда з датай слуханняў паступіла ў арганізацыю некалькі дзён таму.

Паводле яго слоў, Мінюст ужо даўно прад'яўляе прэтэнзіі да арганізацыі расійскага «Мемарыяла», па-свойму трактуючы закон аб грамадскіх аб'яднаннях. Ведамства зыходзіць з таго, што ў арганізацыі павінен быць галоўны офіс, які засноўвае аддзяленні на месцах. Пры гэтым расійскі «Мемарыял» прадстаўляе сабой свабоднае аб'яднанне некалькіх дзясяткаў арганізацый, якія паўсталі самі па сабе, а потым аб'ядналіся.

«Мемарыял» быў створаны ў канцы 1980-х. Задачай няўрадавай арганізацыі першапачаткова было расследаванне палітычных рэпрэсій у СССР. Цяпер гэта садружнасць дзясяткаў арганізацый у Расіі, Беларусі Германіі, Казахстане, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Украіне, якія вядуць даследчую, праваабарончую і асветніцкую працу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?