фота з акаўнта Партыі БНФ у Facebook.com

За перавыбранне старшынёй Партыі БНФ Аляксея Янукевіча прагаласавала 113 з 133 дэлегатаў з'езду арганізацыі, што прайшоў 11 11 кастрычніка ў Мінску.

За яшчэ аднаго прэтэндэнта - Васіля Раманава з Гомеля - галасы аддалі 18 дэлегатаў. Два бюлетэні прызнаныя несапраўднымі.

Янукевіч заявіў, што «не абяцае рэзкіх прарываў і вялікіх вынікаў». «Мы разумеем, што сітуацыя ў Беларусі вельмі цяжкая і не садзейнічае дзейнасці палітычных партый. Будзе шмат працы, часта складанай і няўдзячнай», - сказаў ён.

Паводле статуту старшынства ў партыі абмежавана двума тэрмінамі. Такім чынам, на наступным з'ездзе Янукевіч не можа вылучацца на гэтую пасаду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру