AFP

AFP

Футбольны клуб «Барселона» афіцыйна абвясціў пра падтрымку рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі, запланаванага на 9 лістапада.

Аб гэтым паведамляецца на сайце сіне-гранатавых.

Кіраўніцтва клуба ў поўным складзе падпісалася пад пактам, які падтрымлівае ідэю плебісцыту. У прыватнасці, свой подпіс паставіў і прэзідэнт «Барселоны» Жазэп Бартамеу.

Раней віцэ-прэзідэнт прафесійнай футбольнай лігі (LFP) Хаўер Тэбас папярэдзіў клуб, што калі рэгіён аддзеліцца ад Іспаніі, то і «Барселона», і «Эспаньол» страцяць свае месцы ў нацыянальным чэмпіянаце.

Самі футбалісты «Барселоны» раней падтрымалі рух за незалежнасць рэгіёна, выйшаўшы на матч нацыянальнага першынства супраць «Атлетыка» ў форме колераў каталонскага сцяга. Таксама актыўным прыхільнікам аддзялення Каталоніі ад Іспаніі з'яўляецца галоўны трэнер «Баварыі» і былы галоўны трэнер сіне-гранатавых Хасэп Гвардыёла, які рэгулярна выступае ў падтрымку ідэі незалежнасці рэгіёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?