«Парламенцкія выбары» і выбары «кіраўніка дзяржавы» ў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспубліцы не будуць пераносіцца і пройдуць 2 лістапада.

Пра гэта паведамляе ў суботу, 11 кастрычніка, РІА «Новости» са спасылкай на заяву ЦВК ДНР.

«Сітуацыя прааналізавана, ход аднаўленчых работ дазваляе пакінуць у сіле першапачатковую дату — выбары кіраўніка рэспублікі і народнага сходу пройдуць 2 лістапада», - паведамілі ў ЦВК.

Першапачаткова меркавалася, што галасаванне ў ДНР і ЛНР пройдзе 2 лістапада. Аднак пазней у Данецку не выключылі, што выбары могуць быць перанесены на 9 лістапада з-за адставання ў графіку падрыхтоўкі да іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?