Паўабаронца зборнай Беларусі Сяргей Крывец падзякаваў заўзятарам за падтрымку на матчы з Украінай.
«Калі знаходзішся на полі, асабліва не прыслухоўваешся да слоў, якія скандуюць заўзятары. Але было чуваць, што заўзелі гучна. І градус падтрымкі нас сур'ёзна прыспешваў. На матчы з украінцамі на трыбунах было каля дзесяці тысяч гледачоў. Спадзяюся, на паядынак са славакамі прыйдзе яшчэ больш заўзятараў. Хачу падзякаваць заўзятарам за падтрымку ў матчы з Украінай. Не чуў, якія канкрэтна былі крычалкі, але атрымалася вельмі шумна і здорава», — сказаў футбаліст на прэс-канферэнцыі.