Медработнік Тэхаскай прэсвітэрыянскай бальніцы, які браў удзел у лячэнні Томаса Данкана — першага чалавека ў ЗША, у якога была дыягнаставана ліхаманка Эбола — даў станоўчы вынік пры папярэднім тэсціраванні на вірус, паведамляе Reuters.
Тэхаская прэсвітэрыянская бальніца
На працягу ўсяго часу лячэння Данкана, які памёр у мінулую сераду, медработнік насіў ахоўны касцюм і маску. Аднак у пятніцу вечарам ён заявіў аб лёгкім павышэнні тэмпературы. Яго змясцілі ў ізаляванае памяшканне і ўзялі аналізы крыві.
«Мы ведалі, што другі выпадак заражэння можа аказацца рэальнасцю, і рыхтаваліся да гэтага», — заявіў прадстаўнік тэхаскага дэпартамента аховы здароўя Дэвід Лэйкі.
Лячэннем памерлага пацыента займаліся ў агульнай колькасці 48 чалавек, аднак пакуль ніхто з іх не паведамляў пра падобныя сімптомы.
Імя медработніка пакуль невядомае. Ён стаў першым чалавекам у ЗША, які заразіўся Эболай, не пабываўшы да гэтага ў Афрыцы, дзе ўспышка ліхаманкі ўжо забрала жыцці больш як 4000 чалавек.