На YouTube з'явіўся ролік, у якім дзяўчына з Расіі на новым уседарожніку Lexus падае ў кювет праз некалькі секунд пасля пачатку руху.
ДТЗ адбылося на паркоўцы ў двары, калі аўтамабіль рухаўся заднім ходам. Іншамарка перакулілася на дах. Машына была абсалютна новай — з яе нават не паспелі зняць завадскі ахоўны поліэтылен.
Адзіная ўдзельніца і па сумяшчальніцтве вінаватая ў ДТЗ не пацярпела, яе выратавалі падушкі бяспекі.