У сувязі з правядзеньнем афіцыйных мерапрыемстваў 14 сьнежня ў Менскуна шэрагу ўчасткаў дарог ад 10.00 да 18.30 будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту.

Паглядзець, на якіх вуліцах абмяжуюць рух, на мапе

У сувязі з правядзеньнем афіцыйных мерапрыемстваў 14 сьнежня ў Менску будзе абмежаваны рух. У прыватнасьці, абмежаваньне будзе ўводзіцца па МКАД на ўчастку ад Даўгінаўскага тракту да вуліцы Ціміразева, па праспэкце Пераможцаў, па праспэкце Незалежнасьці на ўчастку ад вул. Гарадзкі Вал у кірунку Нацыянальнага аэрапорту «Мінск», па вуліцах Энгельса, Леніна, Захарава, Кісялёва, Гарадзкі Вал, Раманаўская Слабада, па вул. Кальварыйскай да вул. Клары Цэткін.

Дзяржаўтаінспэкцыя прыносіць свае выбачэньні за часовыя нязручнасьці й рэкамэндуе выключыць пададзеныя ўчасткі вулічна‑дарожнай сеткі з маршруту руху.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0