Камунальныя службы Мінска павінны быць гатовы ўключыць ацяпленне ў жылых дамах ужо на наступным тыдні, заявіў сёння на аператыўнай нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

«Да канца тыдня чакаецца пахаладанне. У суботу, нядзелю прагназуюцца замаразкі. І камунальныя службы павінны быць гатовы арганізаваць уключэнне ацяплення ў жылых дамах ужо на наступным тыдні», — сказаў Ладуцька.

Ацяпленне ў сацыяльных установах сталіцы ўключылі 3 кастрычніка. Згодна з правіламі, цяпло спажыўцам першай групы пачынаюць падаваць, калі цягам пяці дзён устанавілася сярэднясутачная тэмпература ніжэйшая за 10 градусаў. Для жылфонду ацяпляльны сезон настае пасля таго, як цягам пяці дзён сярэднясутачная тэмпература не ўздымаецца вышэй за 8 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?