Юозас Алекас і Ёнас Вітаўтас Жукас, Delfi.lt

Юозас Алекас і Ёнас Вітаўтас Жукас, Delfi.lt

Літва стварае сілы хуткага рэагавання, якія маглі б неадкладна і з дастатковай баявой магутнасцю спыніць дзеянні ворага на сваёй тэрыторыі, калі няма афіцыйнага абвяшчэння вайны. Напрыклад, перамагчы «зялёных чалавечкаў».

Гэта павінна дапамагчы ў выпадку, калі, напрыклад, у Літве паўтарыўся б украінскі сцэнар, калі на тэрыторыі краіны дзейнічалі так званыя «зялёныя чалавечкі».

Пра гэта 13 кастрычніка паведаміў міністр абароны Юозас Алекас і камандарм генерал-маёр Ёнас Вітаўтас Жукас. Яны прадставілі праект закона, які дазваляе прымяненне ваеннай сілы на тэрыторыі краіны ў мірны час. Новыя заканадаўчыя і практычныя меры накіраваны на рэагаванне арміі на пагрозы неканвенцыйнай вайны. Гэты праект закона 13 кастрычніка быў зарэгістраваны ў парламенце.

Па словах Алекаса, у працэсе падрыхтоўкі праекта разглядалі досвед іншых краін, уключаючы Украіну. У выніку прыйшлі да высновы, што для дзейснай рэакцыі арміі недастаткова заканадаўчай базы.

Па словах міністра, у арміі павінны быць паўнамоцтвы належным чынам, своечасова рэагаваць на інцыдэнты на тэрыторыі Літвы, якія могуць прадстаўляць пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Па словах Жукаса, вырашана сфарміраваць і падрыхтаваць сілы хуткага рэагавання, якія маглі б хутка рэагаваць на неканвенцыйныя пагрозы на тэрыторыі краіны. у склад гэтых сіл ўвайшлі б элементы ВПС, спецаперацый і лагістыка. Усяго — 2500 вайскоўцаў.

Па словах прадстаўнікоў Міністэрства абароны, папраўкі да законаў былі неабходныя, каб Літоўская армія магла згуртаваць пэўныя магутнасці і сфармаваць сілы хуткага рэагавання, якія маглі б неадкладна рэагаваць на пагрозы і спыніць варожыя дзеянні на тэрыторыі краіны, калі няма афіцыйнага абвяшчэння вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?