У Беларусі плата за ацяпленне ў сярэднім складзе 90 тыс. рублёў у месяц. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 13 кастрычніка ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка. 

«Аплата кошту цеплавой энергіі будзе залежаць ад спажытай колькасці. На сёння для насельніцтва тарыф складае каля 90 тысяч за адну Гкал. Жылыя памяшканні — двухпакаёвыя ці трохпакаёвыя — спажываюць у месяц да адной Гкал. Адпаведна столькі і складзе аплата», — сказаў Рамашка. 

Ён зазначыў, што ўзровень кампенсацыі насельніцтвам аплаты камунальных паслуг на сёння складае прыкладна 30%, да канца года яго плануецца павялічыць да 35%. «Гэта адбываецца не за кошт рэзкага росту тарыфаў, а таму, што праводзіцца пастаянная праца па скарачэнні затрат на аказанне камунальных паслуг», — сказаў начальнік упраўлення. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «рост тарыфаў строга рэгламентаваны і пяць долараў у год размяркоўваюцца раўнамерна па годзе і па відах паслуг». «Тэхабслугоўванне ў гэтым мае нязначны ўклад», — сказаў спецыяліст. 

«Рэзкага павышэння тарыфаў ЖКГ у Беларусі не прадбачыцца. Таксама не плануецца пераглядаць нормы дыферэнцыяльнай аплаты спажытай вады і электраэнергіі», — паведаміў Рамашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?