Кніжка Галіны Пазьняк «Беларусь у сэрцы», — адно з першых выданьняў, дзе прадстаўлены ўспаміны пра рух Беларускага Адраджэньня ў канцы 80‑ і 90‑х гадах мінулага стагодзьдзя, які прывёў да аднаўленьня незалежнасьці Беларусі.

У кнізе пададзены таксама ўспаміны з жыцьця ў СССР, аб дачыненьнях з Васілём Быкавым, а таксама запісы размоваў кіраўнікоў Фронту аб пэўных падзеях нядаўняй беларускай мінуласьці, літаратурныя рэцэнзіі і інш.

Усё гэта новы матэрыял, які, спадзяюся, паслужыць на карысьць нашай Бацькаўшчыны і мэмуарнай літаратуры.

Успаміны Галіны Пазьняк маюць яшчэ тую асаблівую каштоўнасьць, што напісаныя чалавекам, які непасрэдна дзейнічаў і працаваў у фронтаўскіх структурах і ў структурах мясцовай выбарнай і выканаўчай улады (Менскі Гарсавет і Менскі Гарвыканкам). Тут падаецца свой асабісты (і тым каштоўны) погляд знутры на Беларускае Адраджэньне і на сістэму дачыненьняў паміж тыхчасовай уладай і Адраджэньнем. У тэкстах закранутыя пласты, якія яшчэ ніколі не траплялі на старонкі цяперашняга друку. Гэтая кніга, таксама як і працы Сяргея Навумчыка, — цаглінка ў гісторыю беларускага змаганьня за незалежнасьць, нацыянальнае адраджэньне і свабоду.

Зянон Пазьняк, Беларуская Салідарнасьць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0