У чэскім горадзе Ждзяр-над-Сазавоў жанчына, узброеная нажом, напала на школьнікаў. У выніку трагічнага інцыдэнту адзін падлетак загінуў і трое параненыя, паведамляюць інфармагенцтвы.

Імя жанчыны не называецца, аднак вядома, што ёй 26 гадоў. Таксама паведамляецца, што яна непрыкметна прайшла ў школу разам з вучнямі, пасля чаго напала з нажом на 16-гадовую дзяўчыну. Аднакласнік паспрабаваў абараніць дзяўчыну, але атрымаў удар нажом у грудзі. Ад атрыманага ранення падлетак памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Затым узброеная жанчына параніла яшчэ адну школьніцу і ўзяла ў закладніцы трэцюю дзяўчыну.

Паліцыянты, якія прыбылі на месца злачынства, вызвалілі закладніцу, але ў ходзе аперацыі быў паранены адзін з іх.

Жанчына была затрыманая паліцыяй, матывы нападніцы пакуль не выяўленыя, вядзецца расследаванне.

У школе, дзе адбыўся трагічны выпадак, на адзін дзень адмененыя заняткі, з дзецьмі працуюць псіхолагі. Параненыя дзяўчыны знаходзяцца ў бальніцы, стан адной з іх цяжкі. Аб стане пацярпелага паліцэйскага пакуль нічога не паведамляецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?