Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, у сталіцы затрымалі 53-гадовага жыхара Чачэрска. Пры вобшуку яго машыны «БМВ» знайшлі 380 грамаў марыхуаны. А калі прыехалі да маці затрыманага ў вёску ў Чачэрскім раёне, на падворку канфіскавалі яшчэ больш за 100 кг наркотыку.

Мужчына раней судзімы за распаўсюджванне наркотыкаў. Знаходзіцца ў ізалятары. На «БМВ» накладзены арышт.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?