Новым старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі прызначаны Леанід Анфімаў.

Адпаведны ўказ 14 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

Раней Анфімаў працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні КДК. Пасля вызвалення ад пасады кіраўніка КДК Аляксандра Якабсона на Анфімава з 21 жніўня было ўскладзенае выкананне абавязкаў старшыні камітэта.

Аляксандр Якабсон, нагадаем, 21 жніўня быў прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?