Аляксандр Лукашэнка ў ходзе прызначэння кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў адзначыў важнасць альтэрнатыўнага адбору кандыдатаў на кіруючыя пасады, у аснове якога — патрабаванне высокага прафесіяналізму. Ён лічыць абсалютна непрымальным прапаноўваць на кіруючыя пасады людзей непрафесійных, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

president.gov.by

president.gov.by

«У нас няма такога, што губернатар захацеў, вось свой чалавек, мы прызначаем, забываючы аб тым, што нам патрэбныя прафесіяналы, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

— Карэннае пытанне — гэта пытанне прафесіяналізму. Падзеі апошняга часу паказалі нам, у якім кірунку рухацца, і мы многае зразумелі». Лукашэнка закрануў таксама тэму аптымізацыі органаў дзяржкіравання і заявіў пра неабходнасць павышаць выканальніцкую дысцыпліну.

«Не буду хаваць ад вас, што нам яшчэ прыйдзецца аптымізаваць і павышаць дысцыпліну. У мяне ляжыць на стале праект дэкрэта, які больш за ўсё будзе тычыцца вас. У ім вам даюцца вялікія правы, і ад вас жа будуць велізарныя патрабаванні», — адзначыў ён.

 «Сказаў кіраўнік, прынята рашэнне ў выканкаме або аднаасобнае рашэнне — усё павінна быць зроблена. Патрэбна выканальніцкая дысцыпліна. Прынята рашэнне — кропка. Калі не выканана, то наступаюць іншыя патрабаванні, аж да крымінальнай адказнасці», — запатрабаваў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што і надалей пытанням выканальніцкай дысцыпліны будзе надавацца самая сур'ёзная ўвага.

«Так будзе і далей, нягледзячы на тое, будуць, не будуць у нас выбары. На гэта арыентавацца не трэба.

Варта памятаць, што гэта экзамен, і мы ўсе будзем здаваць гэты экзамен, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

— Але падладжвацца пад выбары, як мне прапаноўваюць (тут ужо ўсё пішуць, пачынаючы ад некаторых апазіцыянераў) давайце правядзем не ў лістападзе наступнага года, як належыць, калі тэрмін канчаецца, а ў сакавіку, маўляў, цяпер абстаноўка падыходзячая, рэйтынг у дзейнага прэзідэнта ледзь не 90%, давайце правядзем. Гэта будзе падман нашых выбаршчыкаў і насельніцтва. Мы не павінны гэтага рабіць, тым больш падстаўляцца там, дзе не трэба, пад крытыку».

«Мы выйдзем да народа і скажам шчыра, што змаглі зрабіць. Што не змаглі — зробім.

Хоча народ — хай галасуе, не хоча — не трэба. Няхай абіраюць іншага чалавека. Павінна быць усё сумленна.

На гэта трэба арыентавацца, настройвацца і не падладжвацца ні пад якія выбары. Жыццё павінна ісці сваёй чарадой, — падкрэсліў Лукашэнка. — Мы павінны ў аснову нашай палітыкі пакласці сумленнасць і справядлівасць. Больш нічога не трэба. Паняцці сумленнасці і справядлівасці сталі ўжо не псіхалагічнымі, а эканамічнымі».

Акрамя таго, Лукашэнка асаблівую ўвагу звярнуў на працу з людзьмі і перасцярог ад фармалізму пры разглядзе зваротаў грамадзян. Ні ў якім разе не павінна быць адпісак, пачынаючы ад зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта.

Звяртаючыся да прызначэнцаў, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Паглядзіце ўважліва на гэтыя праблемы.

Вось якраз перад выбарамі гэта вельмі важна, і на гэтыя праблемы трэба звяртаць сур'ёзную ўвагу. Яшчэ раз падкрэсліваю — многія пытанні павінны вырашацца самім насельніцтвам і прадпрыемствамі. З нашага боку павінна быць чалавечае стаўленне. Таму звярніце самую сур'ёзную ўвагу на працу з людзьмі, на разгляд скаргаў, прапаноў».

Лукашэнка запатрабаваў у бліжэйшы час падрыхтаваць і прадставіць яму на разгляд аналіз зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта, ва ўрад, іншыя органы.

Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў аб недапушчальнасці фактаў, калі паступаючыя скаргі перанакіроўваюцца ў тыя органы, ведамствы або кіраўнікам, на якіх людзі і скардзяцца. «Вось гэтага быць не павінна. Ніякага фармалізму і бюракратызму, рабіце ўсё адназначна», — запатрабаваў Лукашэнка.

Ён таксама заклікаў кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў быць актыўнымі, прафесійнымі і не працаваць азіраючыся — абы не было горш. «І самае галоўнае — не маніце, гэта нікому не трэба, і гэта абавязкова вылезе», — сказаў Лукашэнка.

Акрамя таго, Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў рэагаваць не толькі інфармацыю, якая атрымала рэзананс у СМІ.

«А колькі ёсць такіх спраў, якія не маюць рэзанансу, але мы павінны рэагаваць —калі ў людзей няма вады, калі не прывезлі прадукты, калі шматдзетныя сем'і застаюцца па-за ўвагай. Гэта значыць я патрабую падлучацца і па такіх пытаннях», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму навядзення парадку, падтрымання чысціні ў гарадах і вёсках, культуры земляробства. На тое, каб беларускія населеныя пункты набылі дагледжаны выгляд, спатрэбіліся гады, і сёння гэта ўжо прыносіць пэўныя дывідэнды.

«Побач з дарогамі і трасамі ўсё павінна быць ідэальна, бо праз Беларусь сёння мільёны людзей перамяшчаюцца. Яны мяркуюць аб нашай краіне па тым, што бачаць на палях, каля дарог і параўноўваюць з суседнімі краінамі. Дадзены фактар ўлічвае і інвестар, які ўкладвае ў краіну грошы. Гэта ўжо палітыка, эканоміка», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама запатрабаваў строга караць тых, хто вывозіць і выкідвае смецце ў лес, на палі.

«Не чакайце ніякай дадатковай нарматыўнай базы. Прымайце самыя жорсткія меры. Гэта ж бязладдзе, павыкідалі тоны смецця ў лесе, на дарогах, і затым трэба гнаць тэхніку за кімсьці прыбіраць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама закрануў пытанне павышэння зарплаты дзяржслужачым.

«Падымаць зарплату мы павінны, толькі скарачаючы і аптымізуючы дзяржапарат і яшчэ з бюджэту нешта дадаваць. Паціху рухаючыся, мы вырашым гэтую праблему, каб дзяржслужачы атрымліваў належную зарплату».

Прызначаючы Леаніда Анфімава старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтае ведамства грае найважную ролю ў жыцці дзяржавы. Што тычыцца асабістых якасцяў новага старшыні, Лукашэнка адзначыў яго прынцыповасць у адстойванні дзяржаўных інтарэсаў.

Па словах Лукашэнкі, ён чакае ад КДК больш сур'ёзнага і грунтоўнага падыходу да кантролю над выкананнем даручэнняў прэзідэнта, у тым ліку з улікам мер па павышэнню выканальніцкай дысцыпліны.

«Даручэнне прэзідэнта павінна кантралявацца вамі асабіста, і вы павінны вырашаць, выканана ці не выканана, у поўным аб'ёме ці не, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І ў ходзе выканання вы павінны вельмі сур'ёзна ўплываць на гэты працэс, каб не атрымалася так: час прыйшоў — паглядзелі, слёзы, бо не выканана». «Трэба ў працэсе гэтыя пытанні вельмі сур'ёзна кантраляваць. Бо прэзідэнтам даюцца даручэнні і прымаюцца рашэнні па асноўных пытаннях жыцця нашай дзяржавы», — падкрэсліў беларускі лідар.

Разам з тым ён заўважыў, што ў рабоце КДК не павінна быць і абвінаваўчага ўхілу, неабходна заўсёды аб'ектыўна і справядліва падыходзіць да разгляду і прыняцця рашэнняў па тых ці іншых пытаннях.

«Мы не павінны ісці і загадзя бачыць дзесьці ворагаў і нашых праціўнікаў. Але, калі ў выніку мы выявілі, што гэта праціўнік і вораг, мы павінны на ўсю катушку з яго пытацца», — сказаў Лукашэнка. Ён растлумачыў, што словы «праціўнік» і «вораг» ужыў ў сувязі з тым, што людзі, якія здзяйсняюць эканамічныя злачынствы, робяць гэта супраць дзяржавы і народа. «Гэтага быць не павінна. Тут спагнанне павінна быць самым жорсткім», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0