Пра выпадак піша Віртуальны Брэст, зазначаючы, што інцыдэнты былі і раней: як правіла, маладыя хлопцы распаўсюджваюць розныя сцяжкі, сімволіку, пры гэтым падаючы запіску, што яны глуханямыя. Гэтым разам у продажы — расійскія сцягі.

Прычым, раней гэта былі невялікія сцяжкі, і як правіла на пару з беларускімі, а цяпер, як бачым — памер расце.

За сцягі хлопцы просяць не так ужо і шмат, і некаторыя кіроўцы з жалю згаджаюцца набыць такі тавар, потым мы можам бачыць яго на лабавым шкле ў многіх аўтамабілях. Ну нездарма ж яны выдаткавалі грошы, няхай ужо красуюцца …

Як правіла, маладыя хлопцы «працуюць» у горадзе каля тыдня, і потым перамяшчаюцца ў іншы горад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0