Кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс (Alcee Hastings), старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім зьбіцьцём 19‑гадовага Зьмітра Хведарука падчас мірнай дэманстрацыі ў Менску 12 сьнежня. Хведарук быў зьбіты АМОНам да непрытомнасьці.


Alcee Hastings

«Жорсткае зьбіцьцё Зьмітра Хведарука адначасна абуральнае і трагічнае. На мінулым тыдні ён выступаў на паседжаньні Хэльсынскай камісіі ў Вашынгтоне, дзе расказваў пра небясьпеку, зь якой сутыкаюцца актывісты моладзевага руху ў Беларусі. Я ня толькі падтрымліваю змаганьне З.Хведарука за свабоду, але і асуджаю самым рашучым чынам акты жорсткасьці супраць невінаватых грамадзянаў.

Змрочная сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі — ні для кога не сакрэт. На жаль, запалохваньням і злоўжываньням рэжыму А.Лукашэнкі не відаць канца. Мы з калегамі ў Хэльсынскай камісіі рашуча падтрымліваем З.Хведарука і ўсіх у Беларусі — маладых і старых — хто змагаецца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека», — адзначае ў сваёй заяве кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс.

4 сьнежня сёлета Зьміцер Хведарук выступаў са сьведчаньнямі ў Хэльсынскай камісіі на брыфінгу пад назвай «Будучыня Беларусі: дэмакратыя або дыктатура?».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0