Дзве машыны, конь i пешаход сталi ўдзельнiкамi ДТЗ на 36‑м кiламетры аўтадарогi Мiнск — Гродна.

Вадзiцель «Мерседэса», якi ехаў у сталiцу, сутыкнуўся з калёсамі, што перасякалі праезную частку. Спужаны конь выбег на паласу сустрэчнага руху. Яго гаспадар кiнуўся даганяць жывёлу i трапiў пад колы аўтамабiля «Фольксваген». Мужчына памёр ад атрыманых траўмаў.

Алена Грашнюк, «Мiнск—Навiны» via «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0