Нацыянальны банк Беларусі ўпершыню правядзе дзень адчыненых дзвярэй. 

Мерапрыемства пройдзе 18 кастрычніка адначасова ў цэнтральным апараце Нацыянальнага банка ў Мінску і ва ўсіх галоўных упраўленнях Нацбанка па абласцях.

Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальным банку праводзіцца ў межах абвешчанага ў Беларусі Года гасціннасці і агульнадзяржаўнай кампаніі па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва, якая рэалізуецца ў краіне.

Для правядзення дня адчыненых дзвярэй у цэнтральным апараце Нацбанка выбраны фармат сямейнага свята, які падразумявае арганізацыю шэрагу мерапрыемстваў, разлічаных на шырокую мэтавую аўдыторыю: правядзенне тэматычных конкурсаў, гульняў і віктарын з уручэннем прызоў і сувеніраў, распаўсюджанне навучальных і прэзентацыйных матэрыялаў, даванне кансультацый па розных пытаннях выкарыстання банкаўскіх і фінансавых інструментаў і іншае.

У Нацбанку абяцаюць, што ў гэты дзень любы ахвотны зможа даведацца: як «нараджаюцца», «жывуць» і «паміраюць грошы; як адрозніць падробленыя грошы ад сапраўдных; што могуць банкаўскія плацежныя карткі; як працуе «банк на канапе». Можна будзе ўбачыць кабінет старшыні праўлення Нацбанка і залу пасяджэнняў, даведацца, што знаходзіцца ў кабіне інкасатарскага аўтамабіля. 

Уваход у будынак цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка ў Мінску па праспекце Незалежнасці, 20, будзе адчынены для ўсіх ахвотных 18 кастрычніка з 10.00 да 15.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?