У Фэйсбуку працягваюцца гарачыя дыскусіі па ўкраінскім пытанні. Праявы беларуска-ўкраінскай салідарнасці на матчы Беларусь—Украіна ў Барысаве выклікалі ў расійскай і прарасійскай аўдыторыі шок. Абураныя тэксты напісалі папулярны расійскі пісьменнік-нацыяналіст Захар Прылепін і… беларуска, журналістка Першага расійскага тэлеканала, заснавальніца курсаў «Мова ці кава» Кацярына Кібальчыч. Кацярына рэзка раскрытыкавала тэкст шэф-рэдактара сайта by.tribuna.com Максіма Беразінскага аб футбольным матчы Беларусь – Украіна.

Беразінскі, нагадаем, адзначыў захапленне беларусаў духам свабоды, які даносіцца з Украіны і ад украінскіх фанатаў, у прыватнасці.

Гэта для Прылепіна і Кібальчыч і дзіўна, і незразумела, і дзіка. І яны паўтарылі прэтэнзіі да ўкраінцаў, якія паўгода агучваюць расійскія СМІ.

«За последние месяцы можно было привыкнуть к воспеванию майдана и любых проявлений украинской демократии. Но такого нежного восторга я давно не встречала. Статья об украинских фанах, которые приехали в Борисов с матерными частушками.

«Украинцы приехали в Беларусь и привезли с собой тот двух свободы, которым у них пропитано все. Когда идешь по перекрытому Крещатику, а там под каждым фонарем горланят песни под гитару или даже с минимальными колонками, первая мысль: а где это подевался ОМОН?»

Украинский ОМОН действительно в последнее время «подевался». 

Где это он, когда ребята в балаклавах окружают офис телекомпании в Киеве, снимают трусы с кандидата в президенты и бегают с ними, как с флагом, по майдану, когда они избивают инакомыслящих, сжигают заживо людей в здании, громят посольство? 

Но статья не об этом.

«Можно орать и получать от этого кайф. Можно немного расслабиться и не ждать, когда резиновая дубинка ударит тебя по голове. Было видно и слышно, что белорусы очень долго терпели, очень долго молчали».

Это вот очень важная статья, где наивный человек искренне называет вещи своими именами. Кайф — это ключевое слово майдана. Только им можно объяснить массовое помешательство образованных людей, которые ослепли на один глаз, вернее выкололи его себе добровольно. Только под кайфом можно восторгаться «воинами света», которые на танках несут европейские ценности «темным необразованным» массам в Донбассе», — напісала Кібальчыч.

Аднак многія яе сябры-беларусы не пагадзіліся. Яны бачаць ва Украіне не праявы нацызму, а паўстанне супраць карумпаванай улады, падтрыманай і апяканай Расіяй, скарыстаўшыся з якога Масква паспрабавала захапіць палову краіны. Распаліла вайну ў выніку.

«Сумна, канечне, бачыць, што разумныя, здаецца, людзі пішуць такую эпахальную херню. Сёння вось — Кацярына Кібальчыч. Піша пра крывавых адэптаў майдану і пра дурных беларусаў, каторыя, значыць, падтрымліваюць гэты а-я-яй… Вашчэта, як гэта крута — змагацца супраць беларускага рэжыму з раіссі, а з расійскім не змагацца наогул, пераканаўшы сябе ў тым, што ён — не такі ўжо і рэжым», — адказаў ёй паэт і прадпрымальнік Стась Карпаў.

У сувязі з заявамі Кібальчыч паўстала пытанне працягу курсаў «Мова ці кава». Іх вядучая, паэтка Валярына Кустава выказала сваё меркаванне: «Я заўжды выступала за плюралізм меркаванняў, нават калі атрымлівала за гэта па галаве, абразы і неразуменне. АЛЕ: па этычных прычынах, у звязку з апошнімі допісамі Каці пра вайну ва Украіне, меркаванні выказаныя ў якіх я асабіста не падзяляю (але не ў гэтым прычына), я стаю перад дылемай і думкай, каб пакінуць курсы «Мова ці кава» і больш там не выкладаць. А прычына вось у чым: мне бачыцца, што ў сваіх допісах Каця тлумачыць вайну, прычым - збольшага з пазіцыі Расіі, што спрыяе не спыненню вайны, а яе працягу».

«Прыватна для мяне адраджэньне беларускай мовы непарыўна звязанае з такімі каштоўнасцямі, як незалежнасць і свабода. І незалежна ад таго, якое будзе рашэнне каманды, праца па пашырэнні Беларушчыны працягваецца, і ўжо ёсць некалькі класных ідэяў», — гэта пост Франака Вячоркі.

Журналіст радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў узгадаў, што гэта далёка не самыя адыёзныя заявы спадарыні Кібальчыч.

«Угадайце, чыя цытата? Жырыноўскі, Дугін, Кісялёў?

«Через три недели Украина будет выбирать между ультранацизмом и просто нацизмом. Большинство из осторожности выберут «просто», что называется «с человеческим лицом».

Ладна, улічваючы дыскусіі апошніх дзён, магчыма, нехта адгадае з першага разу. Так, яна. Каця. Апошні рэпартаж на ОРТ. І цяпер ахвотныя могуць спрабаваць даказваць, што гэта «аўтарская пазыцыя», «свой погляд» і гэтак далей», — напісаў Цыганкоў.

Урэшце і сама Кібальчыч вялікім пастом «Моя страна сошла с ума», звернутым да рэдактараў «Нашай Нівы», адрэагавала на шуміху вакол яе асобы. «Пазіцыя мая не столькі палітычная, колькі этычная: нельга скакаць на стадыёне і пісаць, што адбываецца свята, калі ідзе грамадзянская вайна і столькі ахвяраў з абодвух бакоў. Гэта катастрофа, трагедыя. І ў чалавека з душой і розумам не можа быць адчування «кайфу і эйфарыі». Сумленнаму чалавеку немагчыма падтрымаць на 100% адзін з бакоў у такой складанай сітуацыі».

У каментарах да паста з’явіўся ўладальнік сайта tut.by Юрый Зісер. «Дарагая Каця! Дзякуй за Вашу пазіцыю. Многія людзі настолькі аслеплены нянавісцю, што ігнаруюць відавочныя факты, якія не ўкладаюцца ў простую старажытную аднаклетачных схему «мы—яны». Ненавіснікам людзям не патрабуюцца доказы і аргументы, а любое меркаванне, не супадае з іх уласным і меркаваннем іх сяброў, падлягае праклёну».

Вымушаны быў адказаць шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько. «Каця, усё проста. Расія развязала вайну. Адарвала ад суседняй краіны землі з насельніцтвам 6 мільёнаў чалавек. Пры гэтым загінула 4000, а можа быць і 6000 чалавек. Маладых, прыгожых, са сваімі марамі. Ляжаць, гніюць. Таму што Расіі мала адной шостай сушы. Трэба яшчэ, яшчэ. Вось таму харкаўскія фанаты прыдумалі гэтае «Пуцін - х*йло». Гэта іх браты ляжаць забітыя, спаленыя расійскімі «Градамі». Гэта іх зямлю забралі, таму што на ёй былі пляжы, вугаль і газ, а гэтага ў Расіі яшчэ мала, мала», — напісаў ён. Вось поўны тэкст:

Як кажуць палякі, пункт відзэня залежыць ад пункту седзэня. З Мінска падзеі бачацца іначай, чым з Масквы. 

* * *

Палеміка ў ФБ ідзе настолькі гарачая, што топ-артыкул ёй прысвяціў нават такі гламурны сайт, як kyky.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?