Аўтобусны маршрут нумар 4Д «Чыгуначная станцыя Мінск-Паўднёвы — ДС Дружная» пачне работу ў Мінску 20 кастрычніка, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Для забеспячэння дастаўкі дзяцей і іх бацькоў, што пражываюць па вул. Германаўскай, да ўстаноў адукацыі, размешчаных у раёне вул. Жукоўскага, з 20 кастрычніка ў якасці эксперымента па будных днях будзе арганізавана работа новага аўтобуснага маршруту нумар 4Д «Чыгуначная станцыя Мінск-Паўднёвы - ДС Дружная» з рухам па завулку Фізкультурным, 2-м Германаўскім завулку, вуліцах Валадзько, Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўскай, Маскоўскай, Талстога, Вакзальнай.

На гэтым маршруце прадугледжана выкананне аднаго рэйса адпраўленнем з прыпыначнага пункта «Чыгуначная станцыя Мінск-Паўднёвы» ў 7.29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?